.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рачкоў. Леанід Уласавіч Рачкоў (29 сакавіка 1946) — беларускі ваенны, палітык і дыпламат.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, вышэйшую школу КДБ СССР, правазнаўца. Палкоўнік. Працаваў слесарам, памочнікам майстра, інжынерам Баранавіцкага баваўнянага камбіната. З 1974 года ў органах КДБ: намеснік начальніка Пінскага гарадскога аддзела УКДБ, начальнік Баранавіцкага гарадскога аддзела УКДБ па Брэсцкай вобласці. У 1984—1987 гадах праходзіў службу ў Афганістане.
4 лютага 1998 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран [1], адстаўлены быў 10 чэрвеня 2008 г.[2]. Дадаткова, з 11 снежня 2000 года фармальна да 10 лістапада 2003 года быў паслом у Туркменскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве (яго пераемнік, Юрый Малумаў, прызначаны быў афіцыйна ўжо 10 кастрычніка 2003 г.) [3][4].