wd wp Пошук:

Леанід Мікалаевіч Філіпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філіпенка.

Леанід Мікалаевіч Філіпенка (5 сакавіка 1914, Варвараўка, цяпер Новаўкраінскі раён, Кіраваградская вобласць — 27 студзеня 2012, Віцебск) — Герой Савецкага Саюза (1945 год), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін Віцебска (1985 год).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 сакавіка 1914 г у с. Варвараўка (цяпер Новаукраінскі раён Кіраваградскай вобласці) у сям’і селяніна. Украінец. Скончыў 8 класаў, рабфак у Віцебску. У 1933—1936 і 1940—1941 гг. працаваў на Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыцы імя КІМ. У Чырвонай Арміі ў 1936—1940 гг. і з 1941.

Удзельнік савецка-фінскай вайны (1939—1940). На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Заходнім, Ленінградскім, Данскім, Сталінградскім, Цэнтральным, 1-м, 2-м і 3-м Беларускім франтах. Скончыў франтавыя курсы падрыхтоўкі камандзіраў рот ў 1943 годзе. Удзельнік вызвалення Беларусі і Польшчы. Член ВКП (б)/КПСС з 1944 года. Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Батальён 413. стралковага палка (73-я стралковая дывізія, 48-я армія, 3-ці Беларускі фронт) пад камандаваннем капітана Філіпенка ў ноч на 17 лютага 1945 гады на падручных сродках фарсіраваў раку Пасаргэ ў раёне населенага пункта Грунеберг (6 км паўднёва ўсход горада Браневе, Польшча) і захапіў плацдарм. Байцы адбілі 4 контратакі танкаў і пяхоты суперніка. Утрымліваючы і пашыраючы плацдарм, яны забяспечылі пераправу праз раку падраздзяленняў палка і ўсёй дывізіі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 19 красавіка 1945 года.

У 1946 годзе скончыў курсы «Стрэл». З 1960 гады падпалкоўнік Філіпенка — у запасе. Жыў у Віцебску. Працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны фабрыкі. Памёр 27 студзеня 2012 года.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Віцебску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Елісаветградскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новаўкраінскім раёне