wd wp Пошук:

Леанід Мікалаевіч Кавалевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалевіч. Леанід Мікалаевіч Кавалевіч (14 сакавіка 1958, с. Нова-Мікалаеўка, Сафіеўскі раён, Днепрапятроўская вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 сакавіка 1958 года ў с. Нова-Мікалаеўка Сафіеўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці (УССР).

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Эканоміка і планаванне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працаваў рамшчыкам лесапільнага цэха, тэрмаапрацоўшчыкам цэха ДСП, вызваленым сакратаром камітэта камсамола вытворчага аб’яднання «Івацэвічдрэў»; інструктарам арганізацыйнага аддзела Івацэвіцкага раённага камітэта КПБ, вызваленым сакратаром партыйнага камітэта вытворчага аб’яднання «Івацэвічдрэў»; загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Івацэвіцкага раённага камітэта КПБ; дырэктарам Івацэвіцкага раённага вытворчага аб’яднання ЖКГ, генеральным дырэктарам камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства ЖКГ, генеральным дырэктарам дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Івацэвіцкая ЖКГ».

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў членам Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі», двума юбілейнымі медалямі, знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі», медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага. Двойчы ўдастоены ганаровага звання «Чалавек года» ў Брэсцкай вобласці. Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сафііўскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»