wd wp Пошук:

Леанід Аляксандравіч Яновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яновіч. Леанід Аляксандравіч Яновіч (4 сакавіка 1934 в. Кажушкі, Слуцкі раён — 26 лістапада 2022) — беларускі вучоны ў галіне матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), прафесар (1992).

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1934 года ў в. Кажушкі Слуцкага раёна.

Скончыў Ленінскую сярэднюю школу (1949), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). У 1957—1967 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер, у 1967—1996 гадах — загадчык лабараторыі, з 1996 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі.

Памёр 26 лістапада 2022 года.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне набліжаных метадаў аналізу і вылічальнай матэматыкі.

Аўтар звыш 80 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1976), медалямі. Лаўрэат прэміі НАН Беларусі 1993 года за распрацоўку набліжаных метадаў функцыянальнага інтэгравання[3].

Зноскі

  1. https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/4sak-8.indd_.pdf
  2. Выражаем глубокие соболезнования родным в связи со смертью профессора Л.А. Яновича
  3. Знакамітыя выпускнікі Архівавана 30 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Нядаўна памерлыя
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ