wd wp Пошук:

Леаніды

Леаніды — метэорны паток з радыянтам у сузор’і Льва (R. A. = 153°, Decl. = +22°), дзеючы з 14 па 21 лістапада. Знакаміты моцнымі метэорнымі дажджамі.

Звязаны з каметай 55P/Тэмпеля — Тутля. Мае ярка выяўленую перыядычнасць каля 33 гадоў, якая адпавядае вяртанням каметы-прамаці да Сонца. Апошні раз камета прайшла перыгелій у 1998 годзе, і зноў вернецца толькі ў 2031. Патоку характэрны хуткія бялёсыя метэорамі, якія ўлятаюць у атмасферу Зямлі з хуткасцю 71 км/с.

У апошні раз магутны метэорны дождж назіраўся ў 1966 годзе, калі кожную гадзіну ў зямной атмасферы згарала да 150 тысяч метэораў.

Зноскі

  1. Бабаджанаў П.Б. Метеоры и их наблюдение. — М.: Наука, 1987. — С. 167. — (Библиотека любителя астрономии).
  2. IMO: Leonids 2010 Архівавана 15 лістапада 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Метэорныя патокі