wd wp Пошук:

Лахвіца

Лахві́ца — рака ў Бялыніцкім і Магілёўскім раёнах, правы прыток ракі Лахва (басейн Дняпра).

Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 75 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Ермалавічы Бялыніцкага раёна, вусце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Савасцянавічы Магілёўскага раёна. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,5 км (выток — 0,6 км ніжэй моста каля паўднёвай ускраіны вёскі Ермалавічы). Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. На рацэ каля вёсак Лубнішча і Нікіцінічы Магілёўскага раёна плаціна і сажалка плошчай 12 га.

Гісторыя

У 1636 годзе згадваецца фальварак Лахвіца ў складзе маёнтка Княжыцы ўдавы вялікага пісара літоўскага Крыштафа Стэфана Сапегі Ганны Аляксандраўны (у дзявоцтве Галоўчынскай) у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-73.Выданне 1979 г.
  2. НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 32

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Магілёўскага раёна
Катэгорыя·Басейн Лахвы
Катэгорыя·Рэкі Бялыніцкага раёна