wd wp Пошук:

Ласла Андар

Ла́сла А́ндар (венг.: Andor László; нар. 3 чэрвеня 1966, Залаэгерсег) — венгерскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па рынку працы, сацыяльным пытанням і палітыцы сацыяльнай інтэграцыі з 9 лютага 2010 года.

Ласла Андар скончыў універсітэт эканамічных навук імя Карла Маркса ў Будапешце (сучасны ўніверсітэт Корвіна), дзе вывучаў эканоміку. Пазней таксама навучаўся ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона і Манчэстэрскім універсітэце. З 1993 года быў рэдактарам уплывовага ў Венгрыі часопіса «Eszmélet». У 2003 годзе стаў адным з кіраўнікоў эканамічнай секцыі Венгерскай сацыялістычнай партыі, у 2005 годзе стаў членам савета дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. 9 лютага 2010 года стаў еўрапейскім камісарам па рынку працы, сацыяльным пытанням і палітыцы сацыяльнай інтэграцыі, стаўшы прадстаўніком Венгрыі ў Еўракамісіі замест Ласла Ковача.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #171366441 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. László Andor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Laszlo Andor // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Венгерскай сацыялістычнай партыі
Катэгорыя·Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Корвіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Залаэгерсегу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Еўрапейскія камісары
Катэгорыя·Палітыкі Венгрыі