wd wp Пошук:

Ласара Кардэнас

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кардэнас. Лáсара Кáрдэнас дэль Рыа (ісп.: Lázaro Cárdenas del Río; 21 мая 1895-19 кастрычніка 1970) — мексіканскі палітычны дзеяч, генерал перыяду Мексіканскай рэвалюцыі (1910—1917) і прэзідэнт Мексікі (1934—1940). Прадстаўнік Мексіканскай рэвалюцыйнай партыі. Праводзіў левацэнтрысцкі курс: актывізаваў правядзенне аграрнай рэформы, умацаваў працоўнае заканадаўства і правы прафсаюзаў, гарантаваў правы жанчын і ўсеагульнае выбарчае права, развіваў агульнадаступную адукацыю і змагаўся з непісьменнасцю, нацыяналізаваў нафтавыя і чыгуначныя кампаніі.

Біяграфія

Кардэнас нарадзіўся 21 мая 1895 года ў небагатай сям’і крамніка. Атрымаў толькі пачатковую адукацыю, займаўся самаадукацыяй, калі працаваў чаляднікам у друкарні. Падчас Мексіканскай рэвалюцыі 1910—1917 гадоў ён браў удзел у барацьбе супраць дыктатуры Парфірыа Дыяса і быў прыхільнікам Плутарка Кальеса; атрымаў званне генерала (з 1928 — дывізіённы генерал).

У 1928 годзе Кардэнас быў прызначаны губернатарам Мічаакана, дзе праявіў сябе як саюзнік рабочых і прафсаюзных рухаў. У 1930—1931 гадах узначальваў выканкам кіруючай Нацыянальна-рэвалюцыйнай партыі. У 1931 годзе прызначаны міністрам унутраных спраў, а ў 1933 годзе — ваенным міністрам. У 1934 годзе пры падтрымцы Кальеса высунуўся ў прэзідэнты Мексікі. Пасля прыходу да ўлады, ён выслаў з краіны яе ранейшага «ценявога кіраўніка» Кальеса, які памылкова разлічваў, што Кардэнас стане яго марыянеткай.

Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміна Кардэнас выйшаў у адстаўку ў 1940 годзе і з 1942 года займаў пасаду міністра нацыянальнай абароны Мексікі ў кабінеце Авілы Камача. У 1945 годзе ён выйшаў на пенсію. З канца 1940-х гадоў быў галоўнай фігурай Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай пара­тыі (назва НРП з 1946 года).

У 1961 годзе Кардэнас быў абраны старшынёй Сусветнага савета міру. Памёр 19 кастрычніка 1970 года ад раку.

Лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1955 года.

Сям’я

Кардэнас быў у шлюбе з Амаліяй Салорсана. Іх сын, Куатэмак Кардэнас, таксама стаў вядомым палітыкам, ён займаў пасаду мэра Мехіка і заснаваў Рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю, адну з вядучых палітычных сіл у краіне.

Зноскі

  1. 1 2 Lazaro Cardenas
  2. 1 2 Lázaro Cárdenas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Шаблон:Прэзідэнты Мексікі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Мексікі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі Мексікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Мехіка
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Плая-Хірон
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Карлас Мануэль дэ Сеспедэс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мексіцы
Катэгорыя·Члены Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Катэгорыя·Прэзідэнты Мексікі
Катэгорыя·Памерлі ад раку