wd wp Пошук:

Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляшэнка. Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка (1914 — 2004) — беларускі балетмайстар

і педагог. Кіраўнік і балетмайстар народнага ансамбля песні і танца «Нёман».

Біяграфія

Нарадзілася ў Вільнюсе ў 1914 годзе, але ў хуткім часе пераехала з сям’ёй ў горад Арол, дзе дзяўчынка скончыла школу мастацтваў і музычнае вучылішча[1].

У 1941 годзе ў час гастроляў тэатра разам з мужам і сынам трапіла ў канцлагер. А пасля заканчэння вайны пазнаёміліся з Рыгорам Шырмам, які запрасіў іх у Гродна, у ансамбль песні і танца[1].

Творчасць

Ларыса Дзмітрыеўна разам з Адамам Чопчыцам стала заснавальніцай славутага на ўсю краіну народнага ансамбля песні і танца «Нёман». Яна — аўтар больш за ста арыгінальных пастановак вакальна-харэаграфічных кампазіцый, матэрыял для якіх збірала ў фальклорных экспедыцыях па Прынямоння. Танцавальныя нумары, пастаўлены харэографам Ляшэнка, увайшлі у рэпертуарныя зборнікі міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі. У 1985 годзе яе творчыя працы былі выдадзеныя асобнымі кнігамі. Вялікі ўклад унёс яна ў стварэнні гродзенскай харэаграфічнай школы. Яна знаходзіла час працаваць з юнымі талентамі, многія з іх пасля сталі прафесійнымі работнікамі сцэны[1].

Узнагароды

У 2014 годзе ўнесена ў Кнігу Славы Гродна за развіццё харэаграфічнага і вакальнага мастацтва Гродзеншчыны[2]. У памяць пра яе на будынку гарадскога Дома культуры, дзе праходзілі рэпетыцыі ансамбля «Нёман», размешчана мемарыяльная дошка[1].

У адным з мікрараёнаў горада яе імем названа вуліца[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Их именами названы улицы: Лариса Ляшенко (руск.)
  2. ЛЯШЕНКО Лариса Дмитриевна Архівавана 17 ліпеня 2014. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Балетмайстры СССР
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Балетмайстры Беларусі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Балетмайстры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта