wd wp Пошук:

Лада Сяргееўна Шчасная

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчасная. Лада Сяргееўна Шча́сная (5 верасня 1965, Мінск12 лютага 2007[1]) — беларускі мастак. Дачка Н. Шчаснай.

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1984), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1989, спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва»). 3 1993 выкладала ў Беларускім універсітэце культуры, дацэнт (2006).

Працавала ў мануменальна-дэкаратыўным мастацтве, станковым жывапісе і кніжнай графіцы. Сярод твораў размалёўкі: «Народныя святы» ў Інстытуце праблем культуры (1988), «Тэатральныя казкі» ў Беларускім тэатры юнага гледача (з Р. Вашкевічам), «Крылы юнацтва», «Чароўныя казкі» ў школе-інтэрнаце №10 (усе 1989) у Мінску. «Памяць казак» у дзіцячым аддз. анкалагічнай бальніцы ў пас. Лясны Мінскага раёна (1991—92). Аўтар жывапісных кампазіцый «Партрэт сябра» (1990), «Разам з кім?» (1991), «Папялушка» (1992), «Ахоўнікі» (1993), «Вечар» (1996), «Сонца яшчэ не зайшло (Аўтапартрэт)» (1997), «У чаканні цябе», «Змрок» (абедзве 2002), «Перачытваючы Оскара Уайльда» (2003), ілюстрацый да кніг. Творчасці ўласцівы тонкае адчуванне прыгажосці прыроды і чалавека, яркая маляўнічасць жывапісных вырашэнняў.

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.

Зноскі

  1. Вянок памяці: Лада Шчасная // svaboda.org 14 лютага 2007

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў