wd wp Пошук:

Лагішынская раўніна

Лагішынская раўніна — геамарфалагічны раён Палескай нізіны, на паўднёвым захадзе Беларусі.

Тэрыторыя мяжуе з Нараўска-Ясельдзінскай нізінай на поўначы, Люсінаўскай раўнінай на захадзе, прымыкае да далін рэк Ясельда, Прыпяць, Бобрык і краявых утварэнняў раўніны Загароддзе. Выцягнута ў субшыротным напрамку на 45 км, шырыня 15-25 км.

Сучасны рэльеф утвораны дзейнасцю прыпяцкага ледавіка. Асноўную частку тэрыторыі займае водна-ледавіковая раўніна. Яна ўскладняецца комплексамі краявых ледавіковых утварэнняў каля населеных пунктаў Лагішын, Мокрая Дуброва, Сташаны, Юзафіны, Краглевічы. На захад ад пасёлка Лагішын знаходзіцца максімальная адзнака рэльефа (174 м), што адпавядае паўднёвай мяжы старажытнага ледавіковага комплексу.

Значныя плошчы занятыя тарфянымі масівамі нізіннага тыпу. Пад лесам каля 30 % тэрыторыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія Пінскага раёна
Катэгорыя·Раўніны Беларусі