wd wp Пошук:

Лагойскае замчышча

Лагойскае гарадзішча-замчышча — размешчана на правым беразе р. Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку, Лагойск).

Пляцоўка плошчай 1,5 га умацавана валам вышынёй 3 м і ровам. Даследаваў у 1966, 1968, 1971 гг. Г. В. Штыхаў, раскапана 420 м2. Культурны пласт 0,8—1,2 м, у паўночна-ўсходняй частцы раскопу — да 1,7 м; мае 2 гарызонты з пясчанай праслойкай паміж імі. У ніжнім гарызонце знойдзены невялікі гаршчок з лінейным арнаментам 2-й паловы X ст., некалькі абломкаў ляпнога посуду, шмат фрагментаў кухонных гаршкоў, пашыраных у Полацкай зямлі ў XIXIII стст., жалезныя наканечнікі стрэл, шпоры, стрэмя, дэталі замкоў, спружынныя нажніцы, фігурны разец (лыжкар), ключы ад навясных замкоў, гіра ад вагаў, шыферныя прасліцы, фрагменты шкляных каляровых бранзалетаў, касцяныя трапецападобныя грабяні, абломкі амфар, керамічныя пліткі для падлогі (адна з іх квадратная, памерамі 8x8 см, таўшчынёй 2 см, пакрытая жоўтай палівай, у гліне шмат жарствы), вырабы з каляровых металаў (бронзавыя падвеска-канёк з цыркульным арнаментам, падковападобная спражка). У верхнім гарызонце знойдзены абломкі пасудзін з зялёнай палівай і пячная кафля, непаліваныя гаршкі XIVXVII стст., будаўнічыя матэрыялы XVIXVIII стст. — цэгла і зялёная паліваная кафля. Пры зачыстцы вала з унутранага боку на глыбіні 1 м знойдзены фрагменты паліванай кафлі і посуду XVIXVIII стст. разам з абломкамі керамікі XIIXIII стст. 3 поўдня да замчышча прымыкаў пасад старажытнага горада, культурны пласт якога моцна пашкоджаны перакопамі. Славянскае паселішча на р. Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапіла ў пісьмовыя крыніцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Славутасці Лагойска
Катэгорыя·Гарадзішчы Лагойскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Гісторыя Лагойска