wd wp Пошук:

Лабін

Лабін (харв.: Labin) — горад у Харватыі, ва ўсходняй частцы паўвострава Істрыя. Насельніцтва — 11 642 чалавека (па дадзеных перапісу 2011). Размешчаны на шашы Пула — Рыека за 5 км ад узбярэжжа заліва Кварнер, горад звязаны рэгулярнымі аўтобуснымі маршрутамі з Пулай, іншымі істрыйскімі гарадамі, а таксама з Рыекай і праз яе з астатняй Харватыяй.

Старая частка Лабіна знаходзіцца на вяршыні пагорка вышынёй 320 метраў. Новыя кварталы горада, званыя таксама Падлабін, размешчаны ля яго падножжа. Многія гады Лабін быў галоўным вуглездабычным цэнтрам у Харватыі, аднак паступова ўсе шахты былі зачыненыя (апошняя — у 1972 годзе). Зараз галоўная крыніца даходаў горада — турызм.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Харватыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)