wd wp Пошук:

Кірыл Ігаравіч Дубоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубоўскі. Кірыл Ігаравіч Дубоўскі (нар. 2 верасня 1983, Мінск) — сучасны беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ, па адукацыі эканаміст. Працаваў па спецыяльнасці, апошнія гады працуе ў IT-сферы. Жанаты.

Творчасць

Піша ў жанры кароткай прозы на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборніка кароткай прозы «Харошы раман» («Логвінаў», 2012), прэзентацыя якога прайшла ў Галерэі «Ў» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».

«Адпачатку аўтар патлумачыў гасцям імпрэзы, чаму зборнік кароткай прозы ён назваў „Харошым раманам“. Такую назву носіць першае апавяданне кнігі, якое абвяргае вядомае сцвярджэнне пра тое, што любы, нават самы благі аўтар, можа напісаць адзін харошы раман пра сваё жыццё. Недарэчны герой „Харошага рамана“, малады графаман, гэтага не патрапіў. Не атрымалася ў яго і яшчэ адна рэч, у якой ён паспрабаваў быць арыгінальным, ахвяраваўшы сваім жыццём (якая менавіта рэч, пакуль расказваць не будзем, хай чытачы прачытаюць пра гэта самі). Нягледзячы на нібыта маркотную фабулу, апавяданні ў кнізе, уключна з „Харошым раманам“ вясёлыя, іранічна-саркастычныя.»[1]

Узнагароды

Фіналіст конкурсаў маладых літаратараў да 100-годдзя газеты «Наша ніва» (Мінск, 2007), «Слово.doc» (Мінск, 2009), імя Ларысы Геніюш (Мінск, 2010).

Зноскі

  1. Лета пачалося з «Харошага рамана» // Навіны: lit-bel.org — 04/06/2012

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі