wd wp Пошук:

Кіпцюровы кубак

Кіпцюровы кубак англасаксонскай культуры.

Кіпцюровы кубак — назва, дадзеная археолагамі тыпу пасудзін для пітва, якія часта сустракаюцца сярод магільных рэчаў(англ.) бел. у франкскіх і англасаксонскіх пахаваннях VI і VII стагоддзяў нашай эры.

Падобныя кубкі знаходзяць у Паўночнай Францыі, Усходняй Англіі, Германіі і Гістарычных Нідэрландах, гэта звычайна канічны кубак(англ.) бел. з дробнымі, выгнутымі ручкамі або вушкамі(англ.) бел., якія тырчаць з бартоў і зробленыя з кавалкаў расплаўленага шкла, нанесеных на сценкі кубка. Цэнтр вытворчасці такіх вырабаў знаходзіўся, напэўна, на тэрыторыі сучаснай Германіі, а шкло часам таніравалі ў карычневы, сіні або жоўты колеры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кубкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты паводле тыпу
Катэгорыя·Шкло