wd wp Пошук:

Кікладскія ідалы

Кікладскія ідалы - невялікія антрапаморфныя статуэткі з мармуру з выяўленай геаметрызацыяй формаў, характэрныя для кікладскай цывілізацыі(руск.) бел.. Фігуркі, якія пераважна датуюцца III—II тысячагоддзем да н.э., з’яўляюцца самымі яркімі помнікамі кікладскага мастацтва(серб.) бел..

Апісанне

Памер статуэтак вагаецца ад некалькіх цаляў да двух-двух з паловай футаў у вышыню. Часцей за ўсё старажытныя майстры малявалі аголеную жаночую фігуру са скрыжаванымі на грудзях рукамі і шчыльна сціснутымі канечнасцямі ног[1]. Ідалы створаны ў старажытных, амаль неалітычных формах, якія зведзеныя да чыстай абстракцыі, але захоўваюць магічную сілу фетыша[2]. Гэта мастацтва тлумачыла чалавечае цела ў геаметрычных формах, надаючы яму велізарную грубую моц, што заключана ў межы лінейнага абрыса[2]. У ідалаў былі расфарбаваныя вочы, вусны і іншыя дэталі[2].

Прызначэнне

Даследчыкі мяркуюць, што кікладскія ідалы хутчэй за ўсё выкарыстоўваліся з рэлігійнымі мэтамі. Паколькі большая частка статуэтак паказвае цяжарных жанчын, то можна выказаць думку пра прысвечанасць гэтай скульптуры багіне ўрадлівасці.

Уплыў на сучасную культуру

Гэтыя кіпенна белыя, выдатна адпаліраваныя фігуркі дэманструюць гледачам такі ўпэўнены почырк і цэласны гарманічны характар, што аказалі моцны ўплыў на творчасць сучасных майстроў. Многія мастакі цяперашняга часу, напрыклад, Бранкузі, Джэйкаб Эпстайн(руск.) бел. і Мадыльяні, чэрпалі сваё натхненне ў простых і першародных абрысах кікладскіх фігурак[1].

Зноскі

  1. 1 2 Кикладская скульптура Архівавана 4 мая 2017. (руск.)
  2. 1 2 3 Бекетт В.; Пер. с англ. В. Нетесовой. История живописи. — М.: Астрель: АСТ, 2007. — С. 14. — 400 с.: ил. с.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кікладская цывілізацыя
Катэгорыя·Ідалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Скульптуры з мармуру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты