wd wp Пошук:

Кучум

Кучум (?, Цэнтральная Азія — не раней 1598) — апошні хан Сібірскага ханства.

У 1563 годзе скінуў сібірскіх ханаў Едыгера і Бекбулата — даннікаў рускага цара Івана IV. Ён спыніў выплату даніну і ўзначаліў барацьбу супраць дружыны Ермака. У 1582 годзе пацярпеў паражэнне ў бітве на Чувашавым мысе на рацэ Іртыш, пакінуў сваю сталіцу Кашлык. У 1585 годзе знішчыў атрад казакоў на чале з Ермаком. Працягваў барацьбу да жніўня 1598 года, калі быў канчаткова разбіты ваяводам А.Ваейкавым на рацэ Бердзь, уцёк у Нагайскую арду, дзе загінуў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Шыбаниды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Кіраўнікі Сібірскага ханства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Постаці Сібірскага паходу Ермака