wd wp Пошук:

Курыгальзу II

Курыгальзу II Малодшы (iluKu-ri-Gal-zu) — касіцкі цар Вавілоніі, кіраваў прыблізна ў 1346 — 1324 гадах да н.э. Сын Бурна-Бурыяша II. Ён прыняў тытул «цар мностваў» (Šar kissati).

Узышоў на прастол пры садзейнічанні асірыйскага цара Ашур-убаліта I. Пазней, ужо пасля смерці Ашур-убаліта Курыгальзу, прынамсі два разы ўрываўся на тэрыторыю Асірыі. Першая бітва адбылася ля Кілізі (размешчаны па дарозе з Ніневіі ў Арбелы); другая — пры Сугагі (Sugagi), на Тыгры, відаць, недалёка ад Ашура. У апошняй бітве, паводле Сінхроннага царскага спісу, Курыгальзу пацярпеў разгромнае паражэнне і быў вымушаны саступіць кантроль над мітанійска-вавілонскім гандлем асірыйскаму цару Эліль-нірары. Пасля чаго з Асірыяй быў усталяваны трывалы мір. У архівах Ніпура захаваўся ліст Эліль-нірары да вавілонскага цара, які сведчыць пра мірны перыяд у іх узаемаадносінах.

Мірныя адносіны з Асірыяй дазволіла Курыгальзу правесці ўдалую вайну з Эламам, цар якога Хурбатыла (Ḫurpatila) здзейсніў набег на паўднёва-ўсходнюю частку вавілонскага Прымор’я. Пераследваючы эламітаў Курыгальзу захапіў Сузы, Мархашы (Marḫaši, Варахсэ) і ўласна Элам (Адамдун) і пратрымаўся там дастаткова доўга, каб пакінуць некалькі статуй і надпісаў. Статуя з Сузаў мае надпіс: «Курыгальзу „цар мностваў“, Сузы і Элам пабіты, Мархашы знішчана». Пра перамогу над Эламам паведамляе і надпіс прысвячэння з храма Энліля ў Ніпуры. Эламскі цар Кутыр-Нахунтэ III калісьці захапіў дыск з агату, які быў прысвечаны Dungi, і даставіў яго ў Сузы, дзе ён быў захоплены Курыгальзу і затым прысвечаны ў Ніпуры Энлілю.

Курыгальзу II кіраваў 25 гадоў. З часоў яго кіравання захавалася прыкладна 150 гаспадарчых тэкстаў і некалькі вотыўных (пасвячальных) тэкстаў.

Зноскі

Літаратура

III Вавілонская (Касіцкая) дынастыя
Папярэднік:
Назі-Бугаш
 цар Вавілона 
каля 1346 — 1324 да н. э.
Пераемнік:
Назі-Маруташ
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў XIV стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Цары вавілонскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кіраўнікі касітаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі XIV стагоддзя да н.э.