Курганістае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 13 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Сухавержа, у басейне ракі Волта.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,33 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
Знаходзіцца на паўночнай ускраіне ландшафтнага заказніка «Ельня» на балоце Мох. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. На возеры некалькі сплавінных астравоў.