wd wp Пошук:

Купрыян Лукаўскі

Купрыян ЛУКАЎСКІ (літ.: Kiprijonas Lukauskas; 1757, Жамойць ВКЛ — 1815, Беніца, цяпер Мінская вобласць Беларусь) — літоўскі пісьменнік, прапаведнік, прыхільнік ідэй Асветніцтва.

Жыццяпіс

З 1791 у Ордэне францысканцаў, у 1782 пасвечаны ў сан святара. Як місіянер наведваў усходнія землі Рэчы Паспалітай.

Пропаведзі К. Лукаўскага — унікальны помнік 18 ст. для літоўскай літаратуры, яны адлюстроўваюць пэўныя ідэі свайго часу, сацыяльныя, грамадскія праблемы, падымаюць пытанне пра свабоду чалавека, пра цяжкае жыццё сялян. Асобная ўвага надаецца правам чалавека, павазе да законаў прыроды, чалавечаму каханню і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы