Купа́нне — працэс апускання ў ваду і, часцяком, плавання. З мэтай абмывання або аздараўлення адносіцца да гігіенічных і лячэбна-прафілактычных працэдур[1][2], таксама папулярная забава.
Купанне можа ажыццяўляцца як у прыродных вадаёмах — акіян, мора, рака, возера, сажалка, так і ў штучных — бассейн ці ванна[3]. Участак берага вадаёма (звычайна пяшчаны, часам камяністы), прыдатны або спецыяльна прыстасаваны для купання, называецца пляж.
Зімовае купанне называецца маржаваннем[3].