wd wp Пошук:

Куаўтэмак

Куаўтэмак (наўатль Cuāuhtémōc, «Арол, які спускаецца», паміж 1495 і 1502—1525) — апошні тлатаані дзяржавы ацтэкаў з дынастыі Акамапічтлі, пляменнік Мантэсумы II, быў жанаты на яго дачцэ Тэчуішпа. Зрабіўся кіраўніком у выніку «Ночы смутку».

Біяграфія

Аб ранняй яго біяграфіі звестак амаль няма. Заняў пасаду кіраўніка пасля скону Куітлаўака ад воспы, завезенай іспанцамі, у канцы 1520 пачаў падрыхтоўку да абароны Тэначтытлана, аднак пасля 80 дзён баёў, 13 жніўня 1521 г. горад паў пад ударамі арміі Картэса і каля 150 тыс. яго індзейскіх саюзнікаў. Куаўтэмак быў узяты ў палон ў той жа дзень збраяносцамі Гансала дэ Сандаваля, і паўстаўшы перад Картэсам, запатрабаваў забіць яго. Гэтую гісторыю апісаў сам Картэс ў трэцяй справаздачы Карлу V.

Картэс першы час звяртаўся з Куаўтэмакам на роўных, будучы зацікаўлены ў ім як у крыніцы легітымнасці ўласнай улады. Досыць вялікія заслугі Куаўтэмака у будаўніцтве новага горада — Мехіка. Аднак да 1524 усё змянілася, да гэтага часу адносіцца эпізод з катаваннем Куаўтэмака, якога Картэс хацеў прымусіць выдаць золата Мантэсумы, якое бясследна знікла ў «Ноч смутку». Аб матывах гэтага ўчынку пісаў толькі Берналь Дыяс. У Гамары ёсць наступная гісторыя: калі Куаўтэмак знаходзіўся на катавальным станку, адзін з набліжаных пачаў упрошваць яго здацца, і прасіць іспанцаў аб ласцы. Куаўтэмак насмешліва адказаў, што атрымлівае асалоду, быццам ляжыць у ванне. Рамантыкі XVIII ст. перарабілі сюжэт, і фраза Куаўтэмака ператварылася ў: «Хіба я не ў ружах ляжу?»

Куаўтэмак быў вызвалены і вярнуўся да становішча паважанага двараніна на іспанскай службе. Ён упарта адмаўляўся хрысціцца, па словах Кагальюда, прыняў Веру Хрыстову толькі ў дзень пакарання. Перэс Марцінэс паказвае, што хрысцільнае імя яго было Эрна дэ Альварада Куаўтемак (іншыя крыніцы пра гэта замоўчваюць), і такім чынам, яго хроснымі былі сам Картэс і Педра дэ Альварада.

У 1524 г. Картэс пачаў баявыя дзеянні супраць Крыстабаля дэ Олід ў Гандурасе. Войска яго ў асноўным складалася з ацтэкаў, таму пры стаўцы Картэса знаходзіўся і Куаўтэмак, забяспечваючы лаяльнасць новых іспанскіх падданых. Праз год экспедыцыі, Картэс абвінаваціў Куаўтэмака у змове і прысудзіў да павешання. Бернардына дэ Саагун са слоў індзейцаў і Берналь Дыяс распавядаюць гэтую гісторыю цалкам па-рознаму.

Пасля здабыцця Мексікай незалежнасці, Куаўтэмак зрабіўся галоўным сцягам мексіканскага нацыяналізму і сімвалічным «дзедам мексіканскай нацыі» (паводле слоў Рамона Лопеса Велардэ). У яго гонар названы горад у штаце Чыўаўа, а таксама футбольны стадыён у Пуэбла.

Зноскі

  1. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тлатаані
Катэгорыя·Памерлі 28 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1525 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Мексікі
Катэгорыя·Месаамерыка
Катэгорыя·Ацтэкі
Катэгорыя·Індзейцы Цэнтральнай Амерыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1495 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Гандурасе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэначтытлане