wd wp Пошук:

Ксерафілы

Ксерафілы, сухалюбы (ад стар.-грэч.: ξερός — сухі і φιλέω — люблю) — тып экстрэмафілаў, арганізмы якія жывуць ва ўмовах вельмі нізкай вільготнасці, і не пераносяць высокую вільготнасць.

Гэтыя арганізмы здольныя пераносіць высокую сухасць паветра ў спалучэнні з высокай тэмпературай. У іх добра развіты механізмы рэгуляцыі воднага абмену і прыстасавання да захавання вады ў арганізме. Многія з іх для падтрымання жыццядзейнасці прыстасаваліся выкарыстоўваць метабалічную ваду, якая ўтвараецца за кошт акіслення ліпідаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Экстрэмафілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара