У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Санковіч. Ксенія Андрэеўна Санковіч (нар. 27 лютага 1990) — беларуская гімнастка (мастацкая гімнастыка). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Санковіч атрымала бронзавы медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Алесяй Бабушкінай, Анастасіяй Іваньковай, Зінаідай Лунінай, Глафірай Марціновіч і Алінай Туміловіч.
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].