wd wp Пошук:

Крыштаф Францішак Сапега

Крыштаф Францішак Сапега (2 лютага 1623 — 5 верасня 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі крайчы літоўскі (з 1661).

Біяграфія

Вучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 — у Кракаўскай акадэміі, пасля ў Італіі ў Балонні (1641).

Пасля вяртання на радзіму стаў дваранінам Уладзіслава Вазы (а з 1648 — Яна Казіміра). Прымаў удзел у казацка-сялянскай вайне 1648—1654. Удзельнічаў у бітвах пад Жоўтымі Водамі, Піляўцамі, Берасцечкам і Белай Царквой. З 1654 змагаўся з маскоўскім войскам падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, а таксама супраць шведаў.

У лютым 1658 стаў вялікім чашнікам літоўскім, праз месяц — падстоліем, у 1659 — стольнікам і нарэшце ў 1661 годзе — крайчым. Таксама быў старостам ашмянскім.

Сям’я

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Ева Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Аляксандра Казіміра.

Ажаніўся да 1657 года з Аленай Саламярэцкай (памерла пасля 1667), дачкой смаленскага кашталяна Мікалая Льва Саламярэцкага. Пакінуў сыноў:

Зноскі

  1. 1 2 Krzysztof Franciszek Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Падстоліі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Старосты ашмянскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1623 годзе
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1665 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Крайчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Стольнікі вялікія літоўскія