wd wp Пошук:

Крысцін Ота

Крысцін Ота (нар. 7 лютага 1966 г., Лейпцыг, ГДР) — фенаменальная рэкардсменка з ГДР, шасціразовая алімпійская чэмпіёнка, легенда плавання.

Біяграфія

Пачала займацца плаваннем ў 10 год. Ва ўзросце 16 гадоў ўдзельнічала ў сваім першым чэмпіянаце ў Эквадоры, у 1982 годзе, дзе заваявала 1 залаты медаль у адзіночным плаванні, і 2 у складзе каманды.

У Чэмпіянаце Еўропы 1983 Ота фінішавала другой. У 1984 годзе ўстанавіла сусветны рэкорд на 200 м батэрфляем. Ёй прадказвалі шэраг перамог на будучых Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе, аднак зборная ГДР не прымала ўдзелу ў гэтых спаборніцтвах. Шэраг няўдач дапоўніў зрушэнне пазваночніка, якое зрабіла немагчымым удзел Крысцін ў чэмпіянаце Еўропы 1985 года.

Крысцін вярнулася ў спорт на Сусветным Чэмпіянаце 1986 года, які праходзіў у Мадрыдзе. Тут Ота заваявала 4 залатыя медалі (100 м. вольным стылем, 200 м. камбінаванае плаванне, 4х100 м. камбінаванае плаванне, і 4х100 м. вольным стылем) і 2 сярэбраныя медалі (50 м. вольным стылем і 100 м. батэрфляем). У чэмпіянаце Еўропы 1987 года, Ота дадала на свой рахунак яшчэ 5 залатых медалёў.

У Летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года, якія праходзілі ў Сеуле, ёй зноў праракалі шэраг перамог. У гэты раз яна ажыццявіла сваю мару, заваяваўшы шэсць залатых медалёў. Пасля гэтага Крысцін заявіла аб заканчэнні спартыўнай кар’еры. Доўгі час працавала спартыўным каментатарам на тэлебачанні.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па плаванні
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па плаванні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ГДР