wd wp Пошук:

Крымінальна-выканаўчы факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Крымінальна-выканаўчы факультэт — адзін з факультэтаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 1993 года «Аб некаторых мерах далейшага развіцця сістэмы выканання пакаранняў» загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 1993 года Навучальны цэнтр галоўнага ўпраўлення па выкананні пакаранняў быў ператвораны ў факультэт па падрыхтоўцы супрацоўнікаў папраўча-працоўных устаноў і спецкамендатуры Акадэміі міліцыі.

Першым начальнікам факультэта стаў палкоўнік унутранай службы В. Ф. Ксяневіч. У склад факультэта ўваходзілі кафедра выканання пакаранняў і кафедра баявой і тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі, а таксама дзяжурная частка, група кадраў і страявая частка, група выхаваўчай працы і сацыяльнай абароны асабістага складу, аддзяленне харчовага забеспячэння, аддзяленне рэчавай забеспячэння, камунальна-эксплуатацыйнае аддзяленне, бібліятэка, бухгалтэрыя, пункт аховы здароўя. У 1996 годзе была створана кафедра аператыўнай працы і кіравання ў папраўча-працоўных установах. У лютым 2000 года ў адпаведнасці з арганізацыйна-штатнымі зменамі факультэт атрымаў сучасную назву.

У жніўні 2016 года факультэт памяняў месца дыслакацыі — з вуліцы Ангарскай пераехаў на вуліцу К. Лібкнехта. У цяперашні час размяшчаецца ў будынку Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС[1].

Кафедры

Начальнікі

Зноскі

  1. Гісторыя крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліца Карла Лібкнехта (Мінск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Факультэты Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·1993 год у Мінску
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта