Крыжавікі[1] (Araneus) — род аранеаморфных павукоў сямейства кругапрадаў (Araneidae).
На верхнім баку брушка маюцца белыя або светла-бурага колеру плямы, якія ўтвараюць крыж. Памеры самкі ад 17 мм да 26 мм, самца — 10-11 мм. Поласць цела мае змешаную прыроду — міксацэль — яна ўтварылася пры злучэнні першаснай і другаснай поласцяў цела.
Больш за 1000 відаў крыжакам, на тэрыторыі Беларусі 15 відаў.
Крыжавік можа чакаць здабычу, седзячы як у цэнтры павуціння, так і побач з ім, на сігнальнай нітцы. Асноўны здабычай для яго з’яўляюцца мухі і камары. Калі ў сетку трапіцца што-небудзь не вельмі ядомае (напрыклад, атрутная аса), то павук можа дапамагчы ёй вызваліцца, абрываючы павуцінку. Са злоўленай здабычай крыжавік можа паступаць па-рознаму. Калі вельмі галодны, то можа тут жа пачаць жэрці, але часцей за ўсё сцягвае яе ў зацішны куток або проста аблытвае павуціннем і пакідае да больш падыходнага моманту.