wd wp Пошук:

Круглік

Кру́глік — васьмігранная ў плане драўляная абарончая вежа, вядомая ў ВКЛ ў XVI—XVII стагоддзях.

Круглікі звычайна мелі васьмігранную форму, часам васьміграннік мог ставіцца на адна- ці двухпавярховы чацвярык. Зверху накрываліся шатровым дахам.

У Віцебскіх замках XVII стагоддзя былі Валконскі, Духаўскі, Шарамецеў, Бабарыкін і Мяшчанскі круглікі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Фартыфікацыйныя збудаванні
Катэгорыя·Архітэктура