wd wp Пошук:

Краўн-эфіры

Краўн-эфіры (Краўн-злучэнні) — макрагетэрацыклічныя злучэнні, якія змяшчаюць у сваіх цыклах больш за 11 атамаў, з якіх не менш за чатыры - гетэраатамы, якія звязаныя паміж сабой этыленавымі масткамі.

Як правіла, гетэраатамам з’яўляецца атам кіслароду. Калі адзін або некалькі атамаў кіслароду замененыя атамамі азоту або серы, то злучэнні называюцца адпаведна азакраўн- або тыакраўн-эфірамі. Калі краўн-эфіры кандэнсаваныя з бензольнымі або цыклагексанавымі кольцамі, то яны адносяцца да бензакраўн- або цыклагексанкраўн-эфіраў. Атрыманы краўн-эфіры, якія змяшчаюць у цыкле атамы P, Si, As, а таксама амідныя, складанаэфірныя і некаторыя іншыя функцыянальныя групы.

Наменклатура

Краўн-эфіры

У трывіяльных назвах краўн-эфіраў агульная колькасць атамаў у цыкле і колькасць гетэраатамаў пазначаюць лічбамі, якія ставяць перад і пасля слова «краўн». Паводле ІЮПАК краўн-эфіры ўяўляюцца як вытворныя цыклічных вуглевадародаў:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Цыклічныя простыя эфіры
Катэгорыя·Комплексаўтваральнікі