wd wp Пошук:

Краснаярскае вадасховішча

Краснаярскае вадасховішча — штучны вадаём, створаны на Енісеі пры будаўніцтве Краснаярскай ГЭС. З’яўляецца адным з найбуйнейшых па аб’ёме штучных вадаёмаў у свеце, у Расіі займае па гэтым паказчыку другое месца (пасля Брацкага вадасховішча).

Верхняя кропка вадасховішча знаходзіцца ў раёне горада Абакан, пры ўпадзенні ў Енісей ракі Абакан. Ніжняя кропка — плаціна Краснаярскай ГЭС. Адлегласць ад верхняй кропкі да Краснаярскай ГЭС па прамой — каля 250 кіламетраў, аднак агульная даўжыня вадасховішча значна больш — 388 кіламетраў. Шырыня ў самых шырокіх месцах дасягае 15 кіламетраў. Вышыня зрэзу вады — 243 метры над узроўнем мора.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геаграфія Краснаярскага края
Катэгорыя·Вадасховішчы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Енісей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак