wd wp Пошук:

Красна

Кра́снавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 16 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, прыкладна за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кунцэ́вічы.

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км.

Катлавіна возера круглаватай формы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. У паўднёва-ўсходняй частцы пратока ў возера Усомля.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці