wd wp Пошук:

Коўра вялікая

Коўра вялікая, паганка вялікая, чомга (Podiceps cristatus) — вадаплаўная птушка атрада паганкападобных.

Апісанне

Даўжыня цела 46-61 см, размах крылаў 81-90 см. Маса 1—1,2 кг. Самцы большыя за самак.

Спіна буравата-чорная, брушка белае, бакі ржава-рыжыя. У гнездавым апярэнні 2 чубы і ржавыя «бакенбарды», у зімовым апярэнні чубы слаба вызначаныя, «бакенбарды» знікаюць. Над вокам белая палоска, белы бок галавы, чырванаватая дзюба. Маладыя птушкі да канца лета маюць на спіне і баках галавы цёмныя, падоўжныя палоскі. У палёце доўгая, тонкая шыя з вялікай галавой, зверху на цёмных крылах белае люстэрка і трохвугольная белая пляма. Голас гучны, хрыплаваты.

Добра плавае і нырае, узлятае з разбегу. Палёт хуткі.

Пашырэнне

Насяляе вадаёмы са стаячай вадой за выключэннем вельмі малых па плошчы азёр і сажалак.

Арэал разарваны: Еўропа без паўночна-ўсходняй, заходняй і паўночнай Скандынавіі, праз Расію, Малую Азію і краіны Блізкага Усходу да Карэйскага п-ва; паўночны захад Афрыкі і на поўдзень ад Сахары, паўднёва-ўсходняя Аўстралія, Новая Зеландыя і Тасманія. Пералётны від, у Афрыцы і Аўстраліі аселы. Месца зімовак: Заходняя і Паўднёвая Еўропа, Паўднёвая і Усходняя Азія (узбярэжжа Кітая, Японія). На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны, транзітна мігрыруючы i ў невялікай колькасці зімуючы від.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца дробнай рыбай, воднымі ракападобнымі, малюскамі. Заглынае пёры, якія выконваюць ролю гастралітаў.

Па́ра ў шлюбны перыяд

У шлюбны перыяд птушкі плаваюць парамі, адначасова ныраюць за воднымі раслінамі.

Гняздо — плывучая недалёка ад краю трыснягу вільготная куча з гніючых водных раслін. Можа гняздзіцца ў калоніях.

Яйкі (3-5) з аднолькавазавостранымі канцaмі, белыя; памеры: 53 х 36 мм.

Падвiды

Podiceps cristatus infuscatus у Паўднёвай Афрыцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Паганкападобныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе