wd wp Пошук:

Коўпіцы

Коўпіцы[1] (Platalea) — род птушак з атрада буслападобных сямейства ібісавых, які змяшчае 6 відаў.

Распаўсюджанне

Коўпіцы распаўсюджаныя пераважна ў арыдным поясе Еўразіі. Найбольш шматлікія папуляцыі насяляюць у рэгіёне Міжземнага, Чорнага, Жоўтага і Японскага мораў. Некаторыя папуляцыі жывуць ва ўсходняй Афрыцы і Індыі. У Беларусі трапляецца Коўпіца звычайная (Platalea leucorodia) — рэдкая залётная птушка.

Зноскі

  1. Коўпіцы у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.437
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Роды птушак
Катэгорыя·Ібісавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта