wd wp Пошук:

Контртэрарызм

Аператыўна-стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні спецслужбаў краін СНД «Бастыён-Антытэрор 2008». Беларусь.

Контртэрарызм — сукупнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца адмысловымі ўрадавымі структурамі (паліцэйскімі дэпартаментамі, разведслужбамі, вайсковымі падраздзяленнямі і г. д.) у мэтах процідзеяння пагрозе тэрарызма. Уключае ў сябе маніторынг актыўнасці, збор і аналіз разведдадзеных, а таксама сілавыя акцыі па спыненні тэрарыстычнай дзейнасці[1].

Арганізацыя

Існуюць розныя віды дзейнасці контртэрарыстычнай барацьбы. Даследчыкі праблемы тэрарызму, грунтуючыся на метадах процідзеяння, вылучаюць тры стадыі[2]:

Меры

Меры барацьбы дзеляцца на ўнутраныя і міжнародныя[3]. На ўнутрыдзяржаўным узроўні можна вылучыць некалькі напрамкаў дзейнасці па супрацьдзеянні тэрарызму:

Міжнародныя меры могуць ажыццяўляцца па наступных напрамках:

Метады

Усе тэрарыстычныя арганізацыі, незалежна ад іх ідэалогіі і магчымасцяў, маюць агульныя ўразлівыя месцы, чым карыстаюцца ўрады краін свету для барацьбы з імі. Да метадаў процідзеяння групоўкам ставяцца[4]:

Зыходзячы з вышэйсказанага, асноўныя прынцыпы барацьбы з тэрарызмам ўключаюць разбурэнне сеткі тэрарыстычных ячэек, палітычная трансфармацыя, пазбаўленне тэрарыстаў базісу ў выглядзе падтрымкі насельніцтва, правядзенне вайсковых аперацый і рэпрэсіі, прымяненне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Міжнародная ацэнка

Венская дэкларацыя 1993 г. абвясцілі, што тэрарызм «накіраваны на знішчэнне правоў чалавека». Пачынаючы з 1993 па 2005 гг. рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН сфакусаваліся на наступствах тэрарызму для правоў чалавека. З 2002 па 2017 гг. Генеральная Асамблея рэгулярна прымала тэматычную рэзалюцыю «абарона правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам». У новых рэзалюцыях акцэнт ссоўваецца на забеспячэнне захавання дзяржавамі сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам. Такая змена акцэнту, якая пачалася ў 2002 г., была выкліканая асцярогамі з нагоды празмерных дзяржаўных контртэрарыстычных мер[5].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Марина Приставкина. Олег Нечипоренко: Терроризм — древний и смертельно опасный спутник человечества // Витрина. — Россия: Роспечать, 2002.
  2. Грачёв С. И. Контртерроризм: организационные, правовые, финансовые аспекты и вопросы профилактики (Учебное пособие) / Электронная версия. / Под общей редакцией академика О. А. Колобова. — Нижний Новгород: ФМО/ИСИ ННГУ им. Н. И. Лобачевского, 2010. — 166 с. — с. 11—12.
  3. Основные методы, средства борьбы с терроризмом
  4. Статья К.Мельничука в журнале «Зарубежное военное обозрение», № 1 за 2009 г.
  5. Яна Эльберт. Борьба с терроризмом: проблемы и вызовы с точки зрения прав человека // РСМД :: Российский совет по международным делам. — 2 марта 2020.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Паліцыя
Катэгорыя·Барацьба з тэрарызмам