Конрад фон Зост (ням.: Conrad (Konrad) von Soest; 1370, Дортмунд — пасля 1422, Дортмунд) — вестфальскі мастак, прадстаўнік так званага «мяккага стылю» позняй готыкі. Адыграў вырашальную ролю ў распаўсюджванні ў Паўночнай Германіі прынцыпаў інтэрнацыянальнай готыкі. Яго творчасць аказала ўплыў на развіццё нямецкага жывапісу XV стагоддзя.