wd wp Пошук:

Конная статуя Даміцыяна

Конная статуя Даміцыяна (лац.: Equus Domitiani) — колішні манумент у цэнтры рымскага форума, які адлюстроўваў імператара Даміцыяна.

Бронзавая манументальная статуя (пабудавана ў 91 годзе[1]) была такіх памераў, што па словах паэта Стацыя[2], засланяла храмы багоў на форуме, а таксама конныя статуі іншых выдатных дзеячаў Рыма — Сулы, Пампея і Аўгуста. Пасля смерці Даміцыяна і damnatio memoriae, манумент быў адразу прыбраны з форума.

Зноскі

  1. Digital Roman Forum: Resource: Equus Domitiani
  2. Stat. silv. 1,1
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Скульптура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Рымскі форум
Катэгорыя·Конныя статуі