wd wp Пошук:

Колюшкападобныя

Колюшкападобныя (Gasterosteiformes) — атрад касцістых рыб.

Атрад аб’ядноўвае 9 сямействаў (іголкавыя, колюшкавыя і інш.), каля 55 родаў, больш за 200 відаў.

Вядомы з эацэну. Пашыраны пераважна ў тропіках, у прыбярэжных марскіх водах, некаторыя віды — у прэснай вадзе. На Беларусі 2 роды, 3 віды: калюшка трохіголкавая (Gasterosteus aculeatus), калюшка дзевяцііголкавая (Pungitius pungitius) і калюшка малая паўднёвая (Pungitius platygaster).

Даўжыня ад 3 см да 1,8 м, маса ад некалькіх грамаў да 3,4 кг. Спінных плаўнікоў 1 — 2, першы ў выглядзе асобных калючак. Брушныя плаўнікі з 1 — 7 прамянёў, у некаторых адсутнічаюць. Луска ктэноідная, у многіх колюшкападобных цела ўкрыта касцявымі пласцінкамі. Рыла звычайна трубкападобнае. Некаторыя віды ў перыяд размнажэння робяць гнёзды.

Планктафагі, але могуць знішчаць ікру і лічынак іншых рыб.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Колюшкападобныя
Катэгорыя·Атрады прамянёвапёрых рыб
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта