wd wp Пошук:

Кольчатая нерпа

Кольчатая нерпа, або акіба[1] (Phoca hispida) — від сапраўдных цюленяў, найбольш часта сустракаецца ў Арктыцы. Акрамя Паўночнага Ледавітага акіяна, гэты блізкі сваяк звычайнага цюленя жыве ў Балтыйскім моры.

Знешні выгляд

Кольчатыя нерпы названая так ад светлых колцаў з цёмным апраўленнем, якія складаюць малюнак яе поўсці. Дарослыя асобіны дасягаюць велічыні 135 см і вагі 70 кг. Балтыйскія асобнікі бываюць буйнейшымі — 140 см і 100 кг. Самцы, як правіла, крыху буйнейшыя за самак. Кольчатыя нерпы маюць добры зрок, а таксама выдатны слых і нюх.

Паводзіны

Кольчатыя нерпы не ўтвараюць калоній, а жывуць паасобку. Часам іх можна ўбачыць у невялікіх групах, не звязаных асабліва трывалымі сувязямі. Яны добра прыстасаваныя да круглагадовага знаходжання ў моры.

Зноскі

  1. Напісанне Кольчатая нерпа, Акіба у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.11. Мн., 2000, С.293
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сапраўдныя цюлені
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды