wd wp Пошук:

Колькасць рэчыва

Колькасць рэчыва — фізічная велічыня, якая характарызуе колькасць аднатыпных структурных адзінак, якія змяшчаюцца ў рэчыве. Пад структурнымі адзінкамі маюцца на ўвазе любыя часціцы, з якіх складаецца рэчыва (атамы, малекулы, іоны, электроны або любыя іншыя часціцы). Адзінка вымярэння колькасці рэчыва ў СІ — моль.

Ужыванне

Гэтая фізічная велічыня выкарыстоўваецца для вымярэння макраскапічных колькасцей рэчываў у тых выпадках, калі для колькаснага апісання вывучаемых працэсаў неабходна прымаць да ўвагі мікраскапічную будову рэчыва, напрыклад, у хіміі, пры вывучэнні працэсаў электролізу, або ў тэрмадынаміцы, пры апісанні ўраўненняў стану ідэальнага газу.

Пры апісанні хімічных рэакцый, колькасць рэчыва з’яўляецца больш зручнай велічынёй, чым маса, бо малекулы ўзаемадзейнічаюць незалежна ад іх масы ў колькасцях, кратных цэлым лікам.

Напрыклад для рэакцыі гарэння вадароду (2H2 + O2 → 2H2O) патрабуецца ў два разы большая колькасць рэчыва вадароду, чым кіслароду. Пры гэтым маса вадароду, які удзельнічае ў рэакцыі, прыкладна ў 8 разоў менш масы кіслароду (бо атамная маса вадароду прыкладна ў 16 разоў менш атамнай масы кіслароду). Такім чынам, выкарыстанне колькасці рэчыва палягчае інтэрпрэтацыю ўраўненняў рэакцый: суадносіны паміж колькасцямі рэагуючых рэчываў непасрэдна адлюстроўваецца каэфіцыентамі ва ўраўненнях.

Так як выкарыстоўваць у разліках непасрэдна колькасць малекул нязручна, таму што гэты лік у рэальных вопытах занадта вялікі, замест вымярэння колькасці малекул «у штуках», іх вымяраюць у молях. Фактычная колькасць адзінак рэчывы ў 1 молі называецца лікам Авагадра (NA = 6,022 141 79 (30) ×1023 моль−1) (правільней — пастаянная Авагадра, бо ў адрозненне ад колькасці гэтая велічыня мае адзінкі вымярэння).

Колькасць рэчыва прынята абазначаць лацінскай літарай

n

{\displaystyle n}

\{\displaystyle n\} (эн) і не рэкамендуецца абазначаць грэчаскай літарай

ν

{\displaystyle \nu }

\{\displaystyle \nu \} (ню), паколькі гэтай літарай у хімічнай тэрмадынамікі пазначаецца стэхіаметрычны каэфіцыент рэчыва ў рэакцыі, а ён, па азначэнні, дадатны для прадуктаў рэакцыі і адмоўны для рэагентаў. Аднак у школьным курсе шырока выкарыстоўваецца менавіта грэчаская літара

ν

{\displaystyle \nu }

\{\displaystyle \nu \} (ню).

Для вылічэння колькасці рэчыва на падставе яго масы карыстаюцца паняццем малярная маса:

n

m

/

M

{\displaystyle n=m/M}

\{\displaystyle n=m/M\}, дзе m — маса рэчыва, M — малярная маса рэчыва. Малярная маса — гэта маса, якая прыпадае на адзін моль дадзенага рэчыва. Малярная маса рэчыва можа быць атрымана здабыткам малекулярнай масы гэтага рэчыва на колькасць малекул у 1 молі — на лік Авагадра. Малярная маса (вымераная ў г / моль) колькасна супадае з адноснай малекулярнай масай.

Згодна з законам Авагадра, колькасць газападобнага рэчыва гэтак жа можна вызначыць на падставе яго аб’ёму:

n

{\displaystyle n}

\{\displaystyle n\} = V / Vm, дзе V — аб’ём газу (пры нармальных умовах), Vm — малярны аб’ём газу пры н. у., роўны 22,4 л/моль.

Такім чынам, справядліва формула, якая аб’ядноўвае асноўныя разлікі з колькасцю рэчыва:

n

m M

=

N

N

A

=

V

V

m

.

{\displaystyle n={\frac {m}{M}}={\frac {N}{N_{A}}}={\frac {V}{V_{m}}}.}

\{\displaystyle n=\{\frac \{m\}\{M\}\}=\{\frac \{N\}\{N_\{A\}\}\}=\{\frac \{V\}\{V_\{m\}\}\}.\}

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Фізічныя велічыні
Катэгорыя·Колькасць рэчыва