wd wp Пошук:

Колерная прастора

Розніца колераў на экране і друкаванай версіі

Колерная прастора — гэта мадэль прадстаўлення колеру, аснаваная на ўжыванні колерных каардынат. Колерная прастора будуецца такім чынам, каб любы колер быў прадстаўленнем пункта, які мае пэўныя каардынаты. Часцей за ўсё, аднаму набору каардынат будзе адпавядаць адзін колер, але для некаторых выпадкаў гэта не так (напрыклад, для мадэлі CMYK, калі кадзіруецца колерны тон — звесткі па тону «закальцаваны», і максімальнае і мінімальнае значэнне супадаюць.)

Апісанне

Колерныя прасторы апісваюцца наборам колерных каардынат і правіламі стварэння колераў. Напрыклад, RGB з’яўляецца трохмернай колернай прасторай, дзе кожны колер апісаны наборам з трох каардынат — кожная з іх адпавядае кампаненту колеру ў раскладанні на чырвоны, зялёны і сіні колеры. Колькасць каардынат задае размернасць прасторы. Існуе шмат колерных прастор рознай размернасці — ад аднамерных, якія могуць апісаць выключна монахромны відарыс, да шасці і дзесяці-мерных, такіх, як прастора CMYKLcLm (Cyan, Magenta, Yellow, Key color, lightCyan, lightMagenta). Прасторы высокай размернасці часцей выкарыстоўваюцца ў мэтах друку на плотарах альбо апаратах для колерпроб.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Каляровыя прасторы