wd wp Пошук:

Код да Вінчы

Код да Вінчы — гэта таксама назва фільма 2006 года з Томам Хэнксам і Адры Тату ў галоўных ролях.

«Код да Вінчы» (англ.: The Da Vinci Code) — раман, напісаны амерыканскім пісьменнікам і журналістам Дэнам Браўнам, выдадзены ў красавіку 2003 года выдавецтвам «Doubleday Group». «Код да Вінчы» стаў працягам іншага папулярнага рамана Браўна 2000 года «Анёлы і дэманы». Кніга стала міжнародным бестселерам: яна перакладзена на 44 мовы і выдадзена агульным тыражом больш за 81 мільёнаў асобнікаў. «Код да Вінчы» ўзначальвае спіс бестселераў часопіса «Нью-Ёрк Таймс», многія лічаць раман лепшай кнігай дзесяцігоддзя. Раман, напісаны ў жанры інтэлектуальнага дэтэктыўнага трылера, змагла прабудзіць шырокую цікавасць да легенды аб Святым Граалі і месце Марыі Магдаліны ў гісторыі хрысціянства.

Беларускія пераклады

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Раманы на англійскай мове
Катэгорыя·Творы 2003 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэн Браўн
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта