Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў (ККУЦ, лат. Codex Canonum Ecclesiarum Orientalium, CCEO) — кодэкс кананічнага права, агульны для ўсіх Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Абвешчаны 18 кастрычніка 1990 апостальскай канстытуцыяй «Sacri Canones», выдадзенай Папам Рымскім Янам Паўлам II. Набыў моц 1 кастрычніка 1991 года.
Да XX стагоддзя ва Усходняй і Заходняй Царкве існавалі розныя зборнікі права, часцяком не вельмі сістэматычныя, храналагічныя і, таму, нязручныя для выкарыстання. У 1917 годзе Папа Бенедыкт XV абвясціў Кодэкс кананічнага права, які стаў першым па-сапраўднаму сістэматычным зборам права ў Каталіцкай Царкве. Праца над аналагічным зборнікам для Усходніх Цэркваў пачалася ў 1929 годзе. Да сярэдзіны XX стагоддзя ўсходні кодэкс быў ужо практычна гатовы, аднак Папа Пій XII сваімі чатырма motu proprio абвясціў толькі некаторыя яго часткі:
Пасля II Ватыканскага сабору ўзнікла неабходнасць перагляду як усходняга, так і заходняга кананічнага права. У 1972 годзе Папа Павел VI стварыў Камісію для прагляду Усходняга Кананічнага Права. Следствам яе амаль дваццацігадовай працы стала абвяшчэнне ў 1990 годзе новага Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў. Некалькімі гадамі раней, у 1983 годзе, увайшоў у сілу новы Кодэкс кананічнага права Лацінскай Царквы.
Зыходны тэкст Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў выдадзены на лацінскай мове.
Кодэкс складаецца з 1546 канонаў, падзеленых на 30 тытулаў (паводле традыцыі старажытных усходнехрысціянскіх кананічных зборнікаў).
Кодэкс мае абавязваючую сілу толькі для верных Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, хоць у асобных выпадках абавязвае таксама Рымска-Каталіцкай Царкве.
У сувязі з тым, што ККУЦ з’яўляецца агульным кодэксам для шматлікіх цэркваў, вельмі часта ў ім утрымліваецца спасылка на партыкулярнае права кожнай асобнай Царквы свайго права, якое павінна падаць дэталёвыя нормы адносна пэўных спраў. У некаторых выпадках Кодэкс дазваляе партыкулярнаму праву нават мадыфікаваць нормы права, якія змяшчаюцца ў ККУЦ.
Кодэкс быў навелізаваны апостальскім лістом ў форме motu proprio Ad tuendam fidem Папы Яна Паўла II у 1998 годзе (каноны 598 і 1436).