wd wp Пошук:

Кодэкс Грэгарыяна

Запыт «Грэгарыян» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Кодэкс Грэгарыяна (лац. Codex Gregorianus) — самая ранняя кадыфікацыя імператарскіх канстытуцый, прадпрынятая ў часы кіравання Дыяклетыяна нейкім Грэгорыем, ці Грэгарыянам.

Канстытуцыі сістэматызаваны ў кодэксе ў храналагічным парадку і падзелена на 14 кніг. Гэты Codex Gregorianus часта цытаваўся пры пазнейшых рымскіх імператарах і, верагодна, разам з наступнымі Codex Hermogenianus і Codex Theodosianus быў пакладзены ў аснову кодэкса Юстыніяна.

Лічылася, што тэкст кодэкса Грэгарыяна не захаваўся да нашых дзён, аднак напачатку 2010 года англійскімі даследчыкамі (Бенетам Салвеем і Сайманам Коркаранам) было абвешчана пра выяўленне рукапісу з фрагментамі кодэкса[1].

Зноскі

  1. Lost Roman law code discovered in London

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зборнікі рымскага права
Катэгорыя·Грамадзянскія кодэксы
Катэгорыя·Гістарычныя крыніцы права
Катэгорыя·Зборы прававых актаў
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ