wd wp Пошук:

Кнігі Самуіла

Кні́гі Самуі́ла (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵל Сефер Шмуэль; лац.: Libri Samuelis; стар.-грэч.: Σαμουήλ) — дзве кнігі Старога Запавету. У кананічнай іўдзейскай Бібліі (Танаху) восьмая, у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын была падзеленая на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў.

Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуілам, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнута яго паслядоўнікамі. Выкладае гісторыю Ізраіля ад нараджэння Саула да сканчэння царавання Давіда.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кніга Самуіла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Танах:Прарокі
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету