wd wp Пошук:

Клімент I

Клімент I або Клемент I (лац.: Clemens) — чацвёрты рымскі епіскап (Папа Рымскі) (88/90 па 97/99) паводле «Annuario Pontificio, citta del Vaticano».

Звестак аб ім нешмат, ён мімаходзь згаданы ў «Пастыры» Гермы. Некаторыя крыніцы атаясамліваюсць яго з Кліментам, згаданым у Філ 4:3, але гэта меркаванне аспрэчваецца. Паводле паданняў, ён прыняў пакутніцкую смерць у Крыме. Лічыцца, што рэліквіі св. Клімента былі знойдзеныя Кірылам і Мяфодзіем, і частка іх была прынесена ў Рым, частка ж захоўвалася ў Кіеве. Клімента называюць паміж Апостальскімі айцамі.

Творы

Кліменту належыць пасланне да царквы ў Карынфе ў сувязі з бязладдзем, якое там здарылася. Таксама яму часам прыпісваюць яшчэ адно пісьмо да карынфян (т.зв. «Другое пасланне св. Клімента да карынфян»), але большасць навукоўцаў пагаджаецца, што гэты пазнейшы твор прыпісалі Кліменту памылкова.

Памяць па каталіцкім календары — 23 лістапада.

Зноскі

  1. autori vari Encyclopedia of Popes — 2000.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы I стагоддзя
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі ў 99 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Патрыстыка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Кананізаваныя Папы Рымскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·70 апосталаў
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя I стагоддзя