wd wp Пошук:

Клодзій Альбін

Манета Клодзія Альбіна. На манеце адлюстравана адно са свят, што адзначаўся ў Паўночнай Афрыцы, адкуль Альбін быў родам

Клодзій Альбін (каля 150 г. — 19 лютага 197 г.) — рымскі імператар, абвешчаны брытанскімі і іспанскімі легіёнамі пасля забойства Пертынакса. За светлыя валасы атрымаў імя Альбін (Белы).

Родам Альбін быў з арыстакратычнай сям’і Паўночнай Афрыкі. У 192 г. ён займаў пасаду губернатара Брытаніі.

Калі Пертынакс быў забіты, трон фактычна быў прададзены з торгу прэтарыянцамі знатнаму сенатару Дзідзію Юліяну. Аднак чарада ваенных мецяжоў у правінцыях дала зразумець, што ўлада новага імператара вельмі нестабільная.

Разгарэлася грамадзянская вайна, у якой Альбін выступаў у саюзе з Септыміем Северам, які заняў Рым і даў Альбіну тытул Цэзара. Маючы ў распараджэнні брытанскія і іспанскія легіёны, Альбін вёў паспяховыя баявыя дзеянні ў заходняй частцы імперыі. Разлад паміж саюзнікамі наступіў, калі Север перамог аднаго з прэтэндэнтаў на трон Песцэнія Нігера. Да Альбіна былі падасланы забойцы ад Севера.

Увосень 196 г. Альбін абвяшчае сябе Аўгустам. Чэрпаючы рэсурсы з Брытаніі, Галіі і абапіраючыся на свае легіёны, ён паспяхова ваюе з войскамі Севера.

У лютым 197 г. арміі двух імператараў сустрэліся. Пасля найцяжэйшай бітвы пры Лугдуне, у якой брала ўдзел у цэлым ад 110 да 150 тысяч чалавек, Альбін быў разбіты і скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Ліёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 150 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сусе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 197 годзе
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Рымскія консулы II стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Клодзіяў