wd wp Пошук:

Класіфікацыя моў

Класіфікацыя моў — размежаванне моў свету пры іх параўнальным вывучэнні па пэўных таксанамічных рубрыках у адпаведнасці з прынцыпамі, якія вынікаюць з агульнай мэты даследавання і на падставе пэўных адзнак.

Пытанні класіфікацыі моў актыўна распрацоўваюцца з пач. XIX ст. Існуюць 4 асноўныя віды класіфікацыі моў: генеалагічная, арэальная, тыпалагічная і сацыялінгвістычная.[1]

Генеалагічная класіфікацыя

Асноўны артыкул: Генеалагічная класіфікацыя моў Генеалагічная класіфікацыя не залежыць ад лакалізацыі моў. Праводзіцца на аснове вывучэння роднасці моў параўнальна-гістарычным мовазнаўствам. Мае абсалютны характар (кожная мова адносіцца да адной пэўнай генеалагічнай групы і не можа змяніць гэтай прыналежнасці). Генеалагічнае падабенства з цягам часу сціраецца.

Арэальная класіфікацыя

Асноўны артыкул: Арэальная лінгвістыка Асноўны артыкул: Лінгвістычная геаграфія Для арэальнай класіфікацыі істотны тэрытарыяльны паказчык. Яна ўлічвае прыкметы, звязаныя з моўнымі кантактамі і ўзаемаадносінамі паміж мовамі ці дыялектамі. Характарызуецца большай або меншай устойлівасцю ў залежнасці ад абраных параметраў класіфікацыі. Арэальнае падабенства ў выпадку канвергентнага развіцця моў можа з цягам часу ўзмацняцца.

Тыпалагічная класіфікацыя

Асноўны артыкул: Тыпалагічная класіфікацыя моў Заснавана на паняцці падабенства (фармальнага ці семантычнага) моў. Тыпалагічная класіфікацыя моў заўсёды адносная і гістарычна зменлівая з прычыны зменлівасці структуры мовы і яе тэарэтычнага асэнсавання.

Сацыялінгвістычная (функцыянальная) класіфікацыя

Асноўны артыкул: Функцыянальная лінгвістыка Грунтуецца на вызначэнні аб’ёму і структуры камунікацыі на той ці іншай мове. Сацыялінгвістычныя характарыстыкі моў з цягам часу мяняюцца.

Зноскі

  1. БелЭн у 18 т. Т. 8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Мова