wd wp Пошук:

Кладскае графства

Кладскае графства (чэшск.: Kladské hrabství), або графства Глац (ням.: Grafschaft Glatz) — сілезскае графства, тэрыторыя якога ў наш час уваходзіць у склад Ніжнесілезскага ваяводства Польшчы. Акружана горамі, якія ўтвараюць катлавіну. Самыя высокія — Глацкія Снегавыя. Асноўную частку насельніцтва графства складалі немцы і чэхі, пераважна каталікі.

На тэрыторыі графства здабываўся каменны вугаль, пясчанік, вапняк; працавала шмат лесапільных заводаў. Шмат мінеральных крыніц.

Кладскае графства разам з гербам было заснавана паводле ўказа чэшскага караля Іржы з Подзебрадаў 17 снежня 1462 года і перададзена ў феадальнае валоданне яго сынам. У 1501—1534 гадах графствам валодаў штырыйскі род фон Гардэг, які прадаў яго каралю Фердынанду I, але захаваў за сабой тытул графаў фон Глац (гэты тытул фон Гардэгі носяць дагэтуль).

У 1742 годзе па выніках Першай Сілезскай вайны разам з Сілезіяй графства ўвайшло ў склад Прусіі паводле Брэслаўскага дагавора.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1742 годзе
Катэгорыя·Сілезскія княствы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1462 годзе