wd wp Пошук:

Кельтыберыйская мова

Бронзавыя пліткі з Батарыты

Кельтыберыйская мова - кельцкая палеаіспанская мова, на якой казалі ў цэнтральных рэгіёнах Пірэнэйскага паўвострава да I стагоддзя нашай эры.

Сярод кельцкіх кантынентальных моў, кельтыберыйская задакументавана горш гальскай, аднак лепш за лепантыйскую(руск.) бел. і галацкую(руск.) бел.. Акрамя бязмежнай колькасці манет, былі знойдзены таксама бронзавыя пліткі з Батарыты, якія далі магчымасць рэканструяваць мову. Акрамя гэтага, ва ўсіх палеаіспанскіх мовах існуюць іншыя маленькія запісы і шматлікія імёны багоў, людзей, тапонімы.

Сёння большасць лінгвістаў класіфікуюць кельтыберыйскую мову як кельцкую гаворку “Q” (роўна як і гойдэльскую(руск.) бел.) і адмаўляюць прыналежнасць кельтыберыйскай мовы да кельцкіх моў “P” (як валійская мова).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кельцкія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта